У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тон. Канстанцін Андрэевіч Тон (26 кастрычніка (6 лістапада) 1794 — 25 студзеня (6 лютага) 1881) — рускі архітэктар, які распрацаваў т. зв. «руска-візантыйскі стыль» храмавага дойлідства, які атрымаў шырокае распаўсюджанне ў часы кіравання Мікалая I. Сярод найбольш вядомых пабудоў — храм Хрыста Збавіцеля і Вялікі Крамлёўскі палац. Рэктар Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Брат архітэктараў Аляксандра(руск.) бел. і Андрэя(руск.) бел. Тонаў.
Канстанцін Тон нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і абруселага нямецкага ювеліра(руск.) бел., быў адным з трох братоў. Вучыўся ў Петрышуле(руск.) бел. (школа пры лютэранскім прыходзе Святых Пятра і Паўла ў г. Санкт-Пецярбургу(руск.) бел.) з 1801 па 1804.
У 1804 годзе Канстанцін быў прыняты ў выхаванцы Імператарскай Акадэміі мастацтваў і з 1808 года адмыслова вывучаў у ёй архітэктуру пад кіраўніцтвам галоўнага настаўніка А. Н. Вараніхіна. У 1815 годзе скончыў акадэмічны курс са званнем мастака 1-й ступені і малым залатым медалём, прысуджаным яму за праект будынка сената, і быў пакінуты пры акадэміі, каб пасля быць пасланым у чужыя краі.
У 1817 годзе адбылася перамена начальства акадэміі, і Тон, пакінуўшы акадэмію, вызначыўся на службу пры новаствораным камітэце будаванняў і гідраўлічных работ(руск.) бел. у Санкт-Пецярбургу. Акрамя таго, тады ж, ён распрацаваў праект «Нямецкага Тракціра» на Крастоўскім востраве. У пачатку 1818 года Тон склаў па зададзенай акадэміяй праграме праект кірмашу, за які ён быў пасланы на 6 гадоў у Італію.
У Рыме ён заняўся вывучэннем помнікаў антычнага дойлідства і параўнаннем першахрысціянскіх храмаў з цэрквамі найноўшых часоў. Потым ён зрабіў працяглую экскурсію на поўдзень Італіі і ў Сіцылію, а па вяртанні ў Рым злажыў праект царквы ў форме старажытнай базілікі, але прыстасаванай да праваслаўнага набажэнства, прычым даў ёй звонку выгляд грэчаскіх храмаў. Услед за гэтым праектам, Тон скампанаваў па задачы Рымскай акадэміі праект шпіталя.
У 1822 годзе Тон наведаў Фларэнцыю, дзе прадставіў свае працы мясцовай акадэміі і дзякуючы ім быў прыняты ў яе члены. Пабываўшы потым у Генуі, Равене, Балонні, Мілане і Павіі, ён з’явіўся ў Жэневу, дзе склаў праект загараднага дома для былога прыдворнага ювеліра Дзюваля, а затым адправіўся праз Дыжон у Парыж і заняўся там маляваннем начыста сваіх неапалітанскіх і сіцылійскіх эцюдаў.
Вярнуўшыся ў Рым, Тон засяродзіў свае працы на рэстаўрацыі помнікаў антычнага дойлідства. Сярод іх праекты аднаўлення храма Фартуны ў Прэнестэ і, асабліва, палаца Цэзара ў Рыме на Палацінскім узгорку, даставілі Тону рэпутацыю вучонага мастака. Апошні праект звярнуў на яго ўвагу імператара Мікалая I, па загадзе якога Тон, у 1828 годзе, быў прылічаны да Кабінету Яго Вялікасці, з утрыманнем па 3 000 рублёў у год.
У тым жа годзе Тон вярнуўся ў Санкт-Пецярбург, дзе ён атрымаў даручэнне перарабиць былую канферэнц-залу Акадэміі мастацтваў у галерэю для размяшчэння гіпсавых злепкаў, зладзіць новую канферэнц-залу і наогул перарабіць некаторыя часткі будынка. Услед за тым Тон атрымаўшы званне акадэміка і пасаду прафесара 2-й ступені па частцы архітэктуры (у 1830 годзе).
У тым жа годзе, вернікі царквы святой Кацярыны, за Калінкіным мостам у Санкт-Пецярбургу, з прычыны драхласці свайго храма, задумалі збудаваць замест яго новы. У сваім праекце, прадстаўленым на конкурс, Тон надаў храму форму, якая нагадвае маскоўскія пяціглавыя саборы. Праект вельмі спадабаўся імператару, і Тону было загадана самому вырабіць яго пабудову.
Яшчэ раней, у 1829 годзе, акадэміі быў перададзены на разгляд пытанне аб маскоўскім храме Хрыста Збавіцеля. Першапачаткова абраная для яго мясцовасць на Вараб’ёвых гарах(руск.) бел. была прызнана, па розных прычынах, нязручнай, і сам праект, складзены А. Л. Вітбергам(руск.) бел., прызнаны немагчымым; мелася быць распрацаваць новы праект для яго пабудовы ў іншым пункце Масквы. Гэтая задача была ўскладзена на Тона з абавязковай умовай, каб новы велічны храм меў старадаўні рускі стыль. Імператару вельмі спадабаўся прапанаваны Тонам новы праект храма Хрыста Збавіцеля, узвядзенне якога заняло ўсё далейшае жыццё апошняга.
Пабудовы ў стылі класіцызму
Руска-візантыйскія храмы Пецярбурга і наваколляў
Руска-візантыйскія пабудовы ў Маскве і правінцыі
Храмы па тыпавых праектах
Чыгуначныя пабудовы
Пабудовы на Беларусі