wd wp Пошук:

Калаўрот

Калаўрот, самапрадка — прылада для механізаванага прадзення лёну і воўны ў хатніх умовах. Складаецца з наступных рабочых частак:

У Беларусі вядомыя два асноўныя тыпы калаўротаў: стаяк, характэрны для заходніх зямель, і ляжак, характэрны для паўночных і паўночна-ўсходніх зямель. Калаўроты з’явіліся ў Беларусі ў 16 ст. на мануфактурных прадпрыемствах, у сялянскім побыце з сярэдзіны 19 ст., асабліва ў раёнах інтэнсіўнага льнаводства — поўнач і ўсход Беларусі, на паўднёвай Беларусі пераважала прадзенне з дапамогаю верацяна.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Абсталяванне і прылады для працы з тэкстылем
Катэгорыя·Прадзенне