wd wp Пошук:

Кайсеры

Кайсеры (турэцк.: Kayseri, лац.: Caesarea in Cappadocia), горад у Турцыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Кайсеры.

У старажытнасці вядомы як Кесарэя Кападакійская. Быў рэзідэнцыяй кападокскіх правіцеляў, цэнтрам распаўсюджвання хрысціянства. Пасля пераўтварэння Кападокіі ў рымскую правінцыю перайменавана Тыберыем у Кесарыю і служыла месцам чэканкі рымскіх манет у Азіі. У 4 стагоддзі мясцовую кафедру займаў свяціцель Васіль Вялікі.

У 1080 горад захоплены туркамі-сельджукамі. На працягу больш як 200 гадоў уваходзіў у склад Румскага султаната. У 1515 далучаны да Асманскай імперыі.

Падчас вайны за незалежнасць, калі грэчаскія войскі падыходзілі да Анкары, у Кайсеры размяшчаўся турэцкі парламент — Вялікі нацыянальны сход Турцыі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кайсеры
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Турцыі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта