Замбе́зі — рака ў Афрыцы, у Анголе, Замбіі, Намібіі, Зімбабвэ, Мазамбіку.
Даўжыня ракі 2660 км. Плошча вадазбору 1330 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 16 тыс. м³/сек. Пачынаецца на плато Лунда ў Замбіі, каля мяжы з Зімбабвэ, упадае ў Мазамбікскі праліў Індыйскага акіяна. На рацэ знаходзіцца вадаспад Вікторыя, вадасховішчы Карыба, Кабора-Баса[1].