wd wp Пошук:

Дэнізлі

Дэнізлі (турэцк.: Denizli), горад у Эгейскім рэгіёне Турцыі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Дэнізлі. Сучасны прамысловы горад з паўмільённым насельніцтвам Дэнізлі вядомы са старажытнасці, быў, верагодна, заснаваны лікійцамі. Уваходзіў у склад Рымскай імперыі, дзяржаў сельджукаў, асманаў.

Горад размяшчаецца у даліне ракі Бююк Мендэрэс. Назва горада азначае літаральна «прыморскі», хаця Дэнізлі знаходзіцца дастаткова далёка ад узбярэжжа. Горад прываблівае шматлікіх турыстаў блізкасцю да славутага Памукале.

Дэнізлі — горад-пабрацім Магілёва.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Гарады Турцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96