wd wp Пошук:

Дэвід Мэцью Кенэдзі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кенэдзі. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Дэвід Мэцью Кенэдзі (англ.: David Matthew Kennedy; 21 ліпеня 1905 — 1 мая 1996) — 60-ы міністр фінансаў ЗША.

Нарадзіўся ў Рандолфе, Юта, у сям’і мармонаў. Ажаніўшыся ў 19-гадовым узросце і праслужыўшы некаторы час у мармонской місіі ў Ліверпулі, Кенэдзі атрымлівае вышэйшую адукацыю ва ўніверсітэце Джорджа Вашынгтона, з 1930 па 1946 год працуе ў Федэральнай рэзервовай сістэме, пасля чаго паступае на службу ў банк «Ілінойс Кантынентал», дзе ў бліжэйшыя 10 гадоў робіць кар’еру і становіцца яго генеральным дырэктарам. У 1957 годзе робіцца членам папячыцельскага савета Чыкагскага універсітэта, у 1961 г. — Брукінгскага інстытута.

У 1962 годзе прэзідэнт Кенэдзі прызначае свайго цёзку (Дэвід Кенэдзі не быў звязаны з кланам Кенэдзі роднаснай сувяззю) членам праўлення COMSAT — карпарацыі, кіруючай глабальнай сістэмай спадарожнікавай сувязі ў ЗША.

З 1969 па 1971 год Кенэдзі з’яўляецца міністрам фінансаў ЗША пры прэзідэнце Рычардзе Ніксане. Пасля гэтага, з сакавіка 1972 па люты 1973 гады, ён служыць паслом ЗША пры НАТА.

Таксама Кенэдзі з’яўляўся спецыяльным прадстаўніком мармонской Царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён.

Памёр Дэвід Кенэдзі ў Солт-Лэйк-Сіці, Юта, ад сардэчнай недастатковасці на 91-м годзе жыцця.

Імем Кенэдзі названы Цэнтр міжнародных даследаванняў у Універсітэце Брыгама Янга.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118984535 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 5 мая 2014.
  2. 1 2 David M. Kennedy // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 David Matthew Kennedy // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://kennedy.byu.edu/aboutus/DMKensign_jun86.pdf
  5. 1 2 http://www.mormonwiki.com/David_M._Kennedy
  6. http://www.richcountyut.org/documents/history/RICH%20COUNTY.doc
  7. http://www.nndb.com/lists/008/000106687/
  8. http://www.nytimes.com/1996/05/03/us/david-kennedy-ex-treasury-chief-dies-at-90.html
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Джорджа Вашынгтона
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Юце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Юце
Катэгорыя·Выпускнікі Ратгерскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Міністры фінансаў ЗША
Катэгорыя·Памерлі 1 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 ліпеня