wd wp Пошук:

Дункан II

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Дункан.

Дункан II (шатл. гэл.: Donnchad, англ.: Duncan II, раней 1060 — 12 лістапада 1094) — кароль Альбы (Шатландыі) (1094), сын караля Малькальма III.

Біяграфія

У 1072 годзе Дункан быў адпраўлены ў Англію ў якасці закладніка, дзе ён жыў пры двары англійскага караля не як палонны, а як ганаровы госць, быў выгадаваны ў нармандскіх традыцыях і нават пасвечаны ў рыцары.

Пасля гібелі бацькі ў 1093 годзе Дункан заявіў пра свае прэтэнзіі на шатландскі прастол. У маі 1094 года з дапамогай войска свайго цесця Гаспатрыка Нартумбрыйскага Дункан захапіў Эдынбург, прагнаў дзядзьку Дональда III і каранаваўся як кароль Шатландыі. Дональд адступіў у горы і падняў паўстанне супраць англічан, што прыбылі з Дунканам. Дункан адправіў сваіх саюзнікаў назад, але мяцежнікі не супакоіліся і 12 лістапада 1094 года забілі караля ў Берыку.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1023272652 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. Duncan II // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage
  4. 1 2 3 Kindred Britain
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі 12 лістапада
Катэгорыя·Пахаваныя ў Данфермлінскім абацтве
Катэгорыя·Забітыя манархі
Катэгорыя·Памерлі ў 1094 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1060 годзе
Катэгорыя·Каралі шатландскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Данкельдская дынастыя
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя
Катэгорыя·Данкельдская дынастыя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Англіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных