wd wp Пошук:

Дуглас Ошэраў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ошэраў. Дуглас Дын Ошэраў (англ.: Douglas Dean Osheroff; нар. 1 жніўня 1945 года, Абердзін, штат Вашынгтон, ЗША ў сям’і яўрэйскіх імігрантаў з Расіі) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1996) (сумесна з Дэвідам Лі і Робертам Рычардсанам) “за адкрыццё звышцякучасці гелію-3”. Адкрыццё было зроблена ў 1971 годзе, калі Ошэраў быў аспірантам ў Карнельскага ўніверсітэта.

Ошэраў атрымаў ступень бакалаўра ў 1967 годзе ў Калтэху. Ступень доктара ён атрымаў у Карнельскім універсітэце ў 1973 годзе.

Па стане на 2006 год выкладаў у Стэнфардскім універсітэце на аддзяленнях фізікі і прыкладной фізікі, якімі ён нейкі час кіраваў.

Ошэраў прымаў удзел у камісіі па расследаванні аварыі касмічнага чоўна Калумбія, выконваючы тыя ж функцыі, што і Рычард Фейнман ў камісіі па расследаванні аварыі Чэленджэра.

Зноскі

  1. Douglas D. Osheroff // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Douglas Dean Osheroff // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. NNDB — 2002.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Карнельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты стыпендыі Мак-Артура
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Стэнфарда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 жніўня
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Абердзіне (Вашынгтон)