wd wp Пошук:

Дняпроўскае вадасховішча

Дняпроўскае вадасховішча (укр.: Дніпровське водосховище) — адно з украінскіх вадасховішчаў на Дняпры, размешчана часткова ў Запарожскай і часткова ў Днепрапятроўскай абласцях, утворана плацінай Дняпроўскай ГЭС. Мела назву «возера ім. У. І. Леніна».

Плошча вадасховішча складае 410 км², аб’ём 3,3 км³. Яго даўжыня складае 129 км, максімальная шырыня дасягае 3,5 км, сярэдняя глыбіня - 8 м (максімальная - 53 м). У яго ўпадаюць рэкі: Самара, Арэль.

Пасля будаўніцтва Дняпроўскай ГЭС і стварэння Дняпроўскага вадасховішча - удалося забяспечыць умовы суднаходства на гэтым участку Дняпра, бо гранітныя парогі на працягу дзясяткаў кіламетраў не давалі магчымасці вольнага суднаходства уверх па цячэнні Дняпра ад г. Запарожжа. Стварэнне вадасховішча дазволіла стварыць умовы для скразнога суднаходства па Дняпры ад яго вусця да Кіева і вышэй.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Дняпро
Катэгорыя·Вадасховішчы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вадасховішчы Украіны
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96