wd wp Пошук:

Дзітвянскае балота

Дзітвянскае балота — балота на поўдні Воранаўскага раёна і на поўначы Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Змяшчаецца ў вадазборы ракі Дзітвы і яе правага прытока Радунькі.

Агульнае

Плошча 5,2 тыс. га. Глыбіня торфу да 6 м, у сярэднім — 2,3 м, ступень раскладання 36%, попельнасць — 12,9, месцамі — 9,3%. У 1956—60 г. была асушана паўночная частка балота (каля 1,5 тыс. га плошчы), у тым ліку пойма ракі Радунька. Вядзецца здабыча торфа.

Флора

Вырошчваюць шматгадовыя травы. На неасушаных участках расце хмызняк з вярбы, асокі. На поўдні балота сустракаюцца пясчаныя грады, парослыя хмызняком. Пастаянным кампанентам з’яўляюцца бярозы пушыстая і барадаўчатая.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Балоты Воранаўскага раёна
Катэгорыя·Балоты Лідскага раёна
Катэгорыя·Балоты без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Балоты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96