wd wp Пошук:

Джэніфер Даўдна

Джэніфер Эн Дудна (англ.: Jennifer Anne Doudna; нар. 19 лютага 1964, Вашынгтон) — амерыканскі вучоны, біяхімік, даследчык геномікі, адна са стваральніц тэхналогіі рэдагавання геному CRISPR-Cas9. Працы пераважна прысвечаны структурнай біялогіі і біяхіміі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2020, сумесна з Эманюэль Шарпанцье) за распрацоўку метаду рэдагавання геному.

Атрымала вядомасць як даследчык РНК-інтэрферэнцыі і першаадкрывальнік тэхнікі рэдагавання геному CRISPR. У 2012 годзе ў сваёй працы Дудна і Эманюэль Шарпанцье сталі першымі, хто прапанаваў, што механізм CRISPR/Cas9 можа быць выкарыстаны для запраграмаванага рэдагавання генаў, што расцэньваецца як адно з найбольш значных адкрыццяў у гісторыі біялогіі.

Доктар філасофіі (1989), прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі, даследчык Медыцынскага інстытута Говарда Х’юза (з 1997), член Нацыянальных Акадэміі навук (2002) і Медыцынскай акадэміі (2010) ЗША, замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (2016).

Зноскі

  1. Jennifer Doudna // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jennifer Doudna // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 5 6 Marino M. Biography of Jennifer A. Doudna. // Proc. Natl. Acad. Sci. U.S.A. / M. Berenbaum[Washington, etc.], USA: National Academy of Sciences [etc.], 2004. — Vol. 101, Iss. 49. — P. 16987–16989. — ISSN 0027-8424; 1091-6490doi:10.1073/PNAS.0408147101
  4. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  5. http://www.nasonline.org/member-directory/members/20002149.html Праверана 25 лютага 2018.
  6. https://royalsociety.org/people/jennifer-doudna-12860
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Японіі
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Біяхімікі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вашынгтоне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Харві
Катэгорыя·Члены Папскай акадэміі навук
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай