wd wp Пошук:

Джэйн Пірс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пірс.

Джэйн Мінс Эплтан Пірс (англ.: Jane Means Appleton Pierce, 12 сакавіка 1806 — 2 снежня 1863) — жонка прэзідэнта Франкліна Пірса і першая лэдзі ЗША з 1853 па 1857 год.

Біяграфія

Нарадзілася ў Хэмптане, Нью-Гэмпшыр, у сям’і Джэсі Эплтана, святара і віцэ-прэзідэнта каледжа Боўдайн, і Элізабет Мінс-Эплтан. Пасля смерці бацькі пераехала з маці ў Эмхерст, Нью-Гэмпшыр.

Пры якіх абставінах сустрэліся Джэйн Эплтан і Франклін Пірс — невядома. 19 лістапада 1834 года Пірс, ва ўзросце 30 гадоў, ажаніўся з Джэйн, 28 гадоў, у доме маці нявесты ў Эмхерсце. Сціплую цырымонію правёў Сайлас Айкен. Мядовы месяц пара правяла ў пансіёне Сафі, паблізу Вашынгтона.

Зноскі

  1. 1 2 Jane Pierce // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Jane Pierce // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нью-Гэмпшыры
Катэгорыя·Памерлі 2 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Масачусетсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1863 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1806 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Гэмпшыры
Катэгорыя·Першыя лэдзі ЗША