У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Джыда (значэнні). Джыда (араб. جدة Джыда) — горад у заходняй частцы Саудаўскай Аравіі. Мае колькасць насельніцтва больш за 3,6 мільёнаў чалавек (2009), з’яўляецца другім па велічыні горадам у краіне і яе «эканамічнай сталіцай».
Джыда мае порт на ўсходнім узбярэжжы Чырвонага мора, які прымае на сябе асноўны паток паломнікаў, якія накіроўваюцца на хадж у Мекку і Медзіну.