wd wp Пошук:

Джонатан Свіфт

Джонатан СВІФТ (англ.: Jonathan Swift; 30 лістапада 1667, Дублін — 19 кастрычніка 1745) — англа-ірландскі пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Трыніты-каледжы Дублінскага універсітэта (16821688). У 16891699 г. літаратурны сакратар і бібліятэкар дыпламата і эсэіста У. Тэмпла. У 1695 г. атрымаў ступень магістра мастацтваў у Оксфардскім універсітэце. У 1695 г. прыняў сан свяшчэнніка. Доктар багаслоўя (1702). У 17101714 г. зблізіўся з кіраўнікамі ўрада торы, падтрымліваў і накіроўваў іх урадавую палітыку ў артыкулах і памфлетах. У 1713 г. настаяцель сабора св. Патрыка ў Дубліне.

Творчасць

Літаратурная дзейнасць пачаў як паэт. Першыя паэтычныя творы насілі парадыйны характар і высмейвалі манернасць т.зв. высокай паэзіі. Майстар палітычнага памфлета, у якім асуджаў унутраную палітыку Англіі, каланіяльны войны, выступаў супраць забабонаў і невуцтва. У памфлетах «Бітва кніг» (1697) і «Казка бочкі» (1704), напісаных у алегарычнай форме і насычаных палітычнай, антырэлігійнай сатырай, — ідэі карыснасці ведаў. Памфлеты «Пісьмы Суконшчыкаў» (17231724), «Сціплая прапанова» (1729) прысвечаны барацьбе а правы ірландскага народа. Асноўны твор — раман «Падарожжы Гулівера» (1726), у якім вострая сатыра на славалюбства і крывадушнасць тагачасных судоў, палітычных дзеячаў і партый, у ім Свіфт стварыў гратэскавы партрэт грамадства, з дапамогай якога высмейваецца ўсё чалавецтва. У апісанні падарожжа ў краіну ліліпутаў Свіфт праводзіць ідэю аб выхаванні дзяцей у атмасферы справядлівасці, мужнасці, рэлігійнасці і любві да сваёй краіны. Вобразы патрыярхальных і мудрых волатаў, якія займаюцца мірнай плённай працай і не ведаюць зброі, служаць для акцэнтавання ідэалу пісьменніка — адукаванай манархіі. Апошняя частка рамана, якая апавядае пра разумных коней, напоўнена песімізмам: Свіфт ужо не верыць у адраджэнне дабрадзейнасці людзей, аднак вобраз Гулівера, простага, працавітага і сумленнага чалавека, заклікае да самаўдасканалення. Паводле рамана зняты мастацкі і мультыплікацыйныя фільмы (Англія, ЗША, Іспанія). Беларускі тэатр юнага гледача паставіў спектакль «У краіне ліліпутаў» (1985). На беларускую мову раман перакладалі А. Кудравец, В. Пануцэвіч.

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. 1 2 Муравьёв В. С. Свифт Джонатан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1976. — Т. 23 : Сафлор — Соан. — С. 83–84. Праверана 28 верасня 2015.
  2. https://www.nytimes.com/books/first/g/glendinning-swift.html
  3. 1 2 http://web.archive.org/web/20170324033539/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/jonathan-swift
  4. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  5. 1 2 Kindred Britain

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі Ірландыі
Катэгорыя·Памерлі ў Дубліне
Катэгорыя·Пахаваныя ў Дубліне
Катэгорыя·Англамоўныя паэты
Катэгорыя·Англамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дубліне
Катэгорыя·Паэты Ірландыі
Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты Вялікабрытаніі