wd wp Пошук:

Даніэль Карвахаль

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Даніэль Карвахаль (ісп.: Daniel Carvajal; нар. 11 студзеня 1992, Леганес, Іспанія) — іспанскі футбаліст, абаронца мадрыдскага «Рэала» і нацыянальнай зборнай Іспаніі.

Кар’ера

Даніэль з’яўляецца выхаванцам юнацкіх каманд футбольных клубаў «Леман» і мадрыдскага «Рэала».

У дарослым футболе дэбютаваў 2009 года выступамі за каманду клуба «Рэал Мадрыд Кастылья», у якой правёў тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 67 матчах чэмпіянату. Большасць часу, праведзенага ў складзе фарм-клуба мадрыдскага «Рэала», быў асноўным іграком абароны каманды.

11 ліпеня 2012 года пасля няўдалай спробы зачапіцца за месца асноўнага іграка «Рэала», Карвахаль падпісаў кантракт на пяць гадоў з нямецкім клубам «Баер». Сума трансферу склала 5 млн еўра. У новым клубе адразу стаў асноўным іграком на правым флангу абароны нямецкай каманды. На працягу сезону адыграў за каманду з Леверкузена 32 матчы ў нацыянальным чэмпіянаце.

3 чэрвеня 2013 года стаў першым набыццём мадрыдскага «Рэала» ў летнім міжсезонні. Каралеўскі клуб выкупіў правы на свайго выхаванца, скарыстаўшыся опцыяй вярнуць іграка за фіксаваную плату, прапісанай у дамове, паводле якой Даніэль годам раней перайшоў у «Баер». Дэбютаваў у складзе мадрыдскага клуба 18 жніўня 2013 года ў пераможным матчы супраць «Рэал Бетыса» (2:1)[4].

Дасягненні

«Рэал»:

Зноскі

  1. Daniel Carvajal // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Daniel Carvajal Ramos // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Dani Carvajal // FBref.com
  4. Isco an instant hero. ESPN FC

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Леганесе
Катэгорыя·Футбалісты Іспаніі
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд Кастылья
Катэгорыя·Ігракі ФК Баер 04
Катэгорыя·Нарадзіліся ў аўтаномнай супольнасці Мадрыд
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Мадрыд
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі зборнай Іспаніі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе