wd wp Пошук:

Дадома

Дадо́масталіца Танзаніі з 1981 года, знаходзіцца ў цэнтральнай частцы краіны на вышыні каля 1100 м над узроўнем мора, сталіца адміністрацыйнай адзінкі Дадома, насельніцтва складае каля 320 тыс. чалавек.

Да 1981 года сталіцай быў горад Дар-эс-Салам. Рашэнне аб пераносе сталіцы было прынятае з улікам цэнтральнага палажэння горада, развітай інфрастуктуры, чыгункі, якая злучае горад з Замбіяй, Мазамбікам і Кеніяй, тут так сама ёсць аэрапорт. Пасля пераносу сталіцы частка дзяржаўных і грамадскіх устаноў засталіся ў Дар-эс-Салам.

Гісторыя

Дадома была заснавана ў канцы ХІХ стагоддзя, як адно з каланіяльных паселішчаў у складзе Германскай Усходняй Афрыкі. У першае дзесяцігоддзе ХХ стагоддзя немцы пачалі будаўніцтва тут чыгуначнай станцыі і працягнулі чыгунку, якая павінна была злучыць горад з буйнымі паселішчамі калоніі, у тым ліку і з Дар эс Саламам. Пасля Першай Сусветнай вайны Дадома ўвайшла ў склад каланіяльных уладанняў Вялікабрытаніі. Але насельніцтва горада, у тым ліку і акрамя германскіх пасяленцаў, мясцовыя негры і арабы, адмоўна аднесліся да брытанскіх уладаў. Эканамічны крызіз 1930-х гг разбурыў брытанскую каланіяльную сістэму на тэрыторыі Танганьікі, а пасля Другой Сусветнай вайны Дадома ўвайшла ў склад тэрыторый ААН, кіруемай Вялікабрытаніяй. У 1950-х гг. у горадзе як і ва ўсёй Танганьіцы, актывізаваўся нацыянальна-вызваленчы рух, які прывёў да атрымання незалежнасці Танганьікай ў 1961 годзе. У 1964 годзе, пасля ўтварэння Аб’яднанай Рэспублікі Танзаніі, у склад якой увайшлі Танганьіка і Занзібар, Дадома атрымала статус адміністрацыйнага цэнтра правінцыі. З 1981 года Дадома — сталіца краіны.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Танзаніі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Сталіцы Афрыкі