wd wp Пошук:

Грэнландскі кіт

Грэнландскі альбо палярны кіт (Balaena mysticetus) — марское млекакормячае падатрада вусатых кітоў. Адзіны від рода грэнландскіх кітоў (Balaena).

Апісанне

Даўжыня да 21 м, маса да 100 т і больш. Цела тоўстае, нязграбнае. На долю велізарнай галавы з крутым, накіраваным уверх дугападобным выгінам ротавай шчыліны прыходзіцца да 1/3 даўжыні цела. Бруха і горла гладкія, без зморшчын (палос). У вельмі высокай ротавай паражне з абодвух бакоў звешваюцца па 350—450 чорных гнуткіх пласцін кітовага вуса (выш. да 4,5 м). Спіннога плаўніка няма. Верх цела і бакі цёмна-шэрыя або чорныя, горла (часам і чэрава) светлае. Таўшчыня падскурнага тлушчавага пласта найбольшая сярод усіх кітоў (да 50 см і больш).

Пашырэнне

Кіт ля берагоў Аляскі.

Раней быў звычайны ў морах Арктыкі, цяпер толькі зрэдку сустракаецца ў Чукоцкім і Берынгавым морах. Жыве сярод разрэджаных ільдоў і паблізу ледзянога беражка. Здзяйсняе сезонныя міграцыі, тэрміны якіх у вялікай ступені вызначаюцца размяшчэннем і часам перамяшчэння беражка арктычных ільдоў.

Асаблівасці біялогіі

Пад вадой трымаецца не больш за 10 мін. Перасоўваецца з хуткасцю каля 6 км/г (макс. хуткасць не перавышае 13-14 км/г). Корміцца дробнымі рачкамі і крыланогімі малюскамі.

Адзіны від сярод бяззубых кітоў, які прыносіць патомства ў халодных водах. Адно дзіцяня (даўжыня 4-5 м) нараджаецца ў лютым — маі; яшчэ ва ўлонні маці ў яго ўтвараецца слой падскурнага сала (да 5 см).

Промысел і ахова

Промысел забаронены з 1946 года. Дазволена здабыча некалькіх дзясяткаў кітоў мясцоваму насельніцтву Аляскі. Уключаны ў Чырвоную кнігу МСАП.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гладкія кіты
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе