wd wp Пошук:

Грыфон

Чырвоны грыфон на гербе Заходнепаморскага ваяводства

Грыфон (грэч.: γρύφων ці γρύπων, таксама γρύψ; лац.: gryphus) — легендарная істота з целам ільва і галавой і крыламі арла. Звычайна мае вострыя кіпцюры і беласнежныя ці залатыя крылы.

Паколькі леў традыцыйна лічыўся царом звяроў, а арол быў царом птушак, то Грыфон лічыўся асабліва магутнай і велічнай істотай, каралём істот. Грыфоны былі вядомы як ахоўнікі скарбаў і каштоўнай маёмасці.

Выявы грыфонаў сустракаюцца ў рэлігіях Старажытнага Егіпта і Вавілона, таксама яны былі частым матывам у стульптуры і выяўленчым мастацтве Старажытнага Рыма і Грэцыі. У сярэднявеччы Грыфон быў сімвалам нябеснай улады. Існуе меркаванне, што слова «Грыфон» цесна звязана з херувімам.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Міфічныя істоты ў старажытнаегіпецкай міфалогіі
Катэгорыя·Міфічныя птушкі
Катэгорыя·Міфічныя істоты ў старажытнагрэчаскай міфалогіі