wd wp Пошук:

Градус Фарэнгейта

Пакаёвы тэрмометр з градусамі па Цэльсію і Фарэнгейту
     Краіны, дзе ўжываюць градусы Фарэнгейта      Краіны, дзе ўжываюць і градусы Фарэнгейта, і градусы Цэльсія.      Краіны, дзе ўжываюць градусы Цэльсія

Градус Фарэнгейта — адзінка вымярэння тэмпературы з лінейнай шкалой. Доўгі час шкала Фарэнгейта была асноўнай у англамоўных краінах, але ў канцы 60-х — пачатку 70-х гадоў XX стагоддзя яна была практычна выцесненая шкалой Цэльсія. Толькі на Ямайцы, у ЗША і Канадзе шкала Фарэнгейта дагэтуль шырока выкарыстоўваецца ў бытавых мэтах. Шкала названая ў гонар нямецкага вучонага Габрыеля Фарэнгейта, які прапанаваў яе ў 1724 годзе.

На шкале Фарэнгейта кропка раставання лёду роўная +32 °F, а кропка кіпення вады +212 °F (пры нармальным атмасферным ціску). Пры гэтым адзін градус Фарэнгейта роўны 1/180 рознасці гэтых тэмператур. Дыяпазон 0°…+100° па шкале Фарэнгейта прыкладна адпавядае дыяпазону −18°…+38° па шкале Цэльсія.

Гісторыя

Існуе некалькі версій паходжання шкалы. Па адной з іх, Фарэнгейт першапачаткова прыняў за 0 °F тэмпературу плаўлення (замярзання) сумесі лёду і паваранай солі ў роўных колькасцях, а за 100 °F — нармальную тэмпературу чалавечага цела (аднак Фарэнгейт памыліўся ў апошнім вымярэнні: нармальная тэмпература чалавечага цела складае 97,9 °F). Існуе версія, паводле якой за 100 градусаў тэмпературнай шкалы Фарэнгейт прыняў тэмпературу цела сваёй жонкі, якая ў момант вымярэння была нездаровая — менавіта гэтым і абумоўленае зрушэнне стоградуснай кропкі на 2,1 °F, а не хібнасцю самога вымярэння. Сам Фарэнгейт лічыў, што тэмпература (па яго шкале) ніколі не бывае адмоўнай, мабыць ён ні разу не быў у халодных краінах.

Арыфметычныя пераўтварэнні

Адзін градус Фарэнгейта роўны 5/9 градуса Цэльсія, а тэмпература па шкале Фарэнгейта звязана тэмпературай па шкале Цэльсія ніжэйзгаданымі формуламі.

З шкалы Цэльсія ў шкалу Фарэнгейта:

t

F

=

t

C

9 5

32

{\displaystyle t_{F}=t_{C}\cdot {9 \over 5}+32}

\{\displaystyle t_\{F\}=t_\{C\}\cdot \{9 \over 5\}+32\} З шкалы Фарэнгейта ў шкалу Цэльсія:

t

C

= (

t

F

− 32 ) ⋅

5 9

{\displaystyle t_{C}=(t_{F}-32)\cdot {5 \over 9}}

\{\displaystyle t_\{C\}=(t_\{F\}-32)\cdot \{5 \over 9\}\}

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Шкалы
Катэгорыя·Адзінкі вымярэння тэмпературы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96%2C %D1%8F%D0%BA%D1%96%D1%8F %D0%B2%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%9E%D0%B2%D0%B0%D1%8E%D1%86%D1%8C %D1%87%D0%B0%D1%81%D0%B0%D0%B2%D1%8B%D1%8F %D0%B4%D1%8B%D1%8F%D0%B3%D1%80%D0%B0%D0%BC%D1%8B
Катэгорыя·Тэмпературныя шкалы
Катэгорыя·Адзінкі вымярэння