wd wp Пошук:

Герб Клімавічаў

Герб Клімавічаў — геральдычны сімвал Клімавічаў, дараваны гораду 16 жніўня 1781: «у блакітным полі залатая пчала»[1].

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 15 жніўня 2001[2]. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад №70.

Афіцыйнае апісанне:

У сінім полі французскага шчыта залатая пчала.

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  2. Решение Климовичского райисполкома от 15 августа 2001 г. №15/11.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гербы паводле алфавіта
Катэгорыя·Клімавічы
Катэгорыя·Гербы гарадоў Беларусі