wd wp Пошук:

Галіяфы

«Галіяфы» — незалежнае беларускае выдавецтва, заснаванае 25 лістапада 2007 года пісьменнікамі Міхасём Башурам і Зміцерам Вішнёвым. Ставіць за мэту распавесці як пра самыя адметныя культурныя з’явы, пра найноўшыя эстэтычныя практыкі, пра найбольш перспектыўныя праекты. Заснавальнікі «Галіяфаў» у пачатку 1990-х гадоў ўваходзілі ў літаратурна-мастацкі рух «Бум-Бам-Літ», які адыграў важную ролю ў станаўленні сучаснай літаратуры[1]. Назва выдавецтва паходзіць з «афрыканістычных» ідэй «Бум-Бам-Літа»: назву галіяфы носяць найбуйнейшыя ў свеце жукі, што жывуць у Афрыцы[2]. Гэты жук адлюстраваны на лагатыпе выдавецтва.

Выдавецтва спецыялізуецца на выданні мастацкай літаратуры сучасных беларускіх аўтараў, а таксама дзіцячых кніг на беларускай мове. Акрамя таго, выдавецтва займаецца кнігамі па мастацтве і выданнямі, якія даследуюць з розных бакоў сучасную Беларусь[2].

Мае сваю аднайменную кнігарню ў Мінску, а таксама інтэрнэт-краму[2].

Кнігі «Галіяфаў» неаднаразова адзначаліся літаратурнымі прэміямі, у тым ліку двойчы прэміяй «Кніга года»[2].

З 18 красавіка 2022 года тэрмінам на 3 месяцы выдавецкая дзейнасць і дзейнасць распаўсюджвальніка друкаваных выданняў прыпынена на падставе загада Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь[3]. Пасля заканчэння тэрміну забароны выдавецтва «Галіяфы» не працуе: не прайшлі дзяржаўную пераатэстацыю.

Зноскі

  1. Старонка выдаваецца на kamunikat.org
  2. 1 2 3 4 Выдавецтва «Галіяфы». Пра нас Архівавана 19 студзеня 2022.
  3. Мінінфарм прыпыніў на тры месяцы дзейнасць выдавецтва «Галіяфы»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 2007 годзе
Катэгорыя·Прадпрыемствы Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·2007 год у Беларусі
Катэгорыя·Выдавецтвы Беларусі