wd wp Пошук:

Галіна Аляксандраўна Арлова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Арлова. Галіна Аляксандраўна Арло́ва (30 лістапада 1928, Віцебск — 21 жніўня 2021, Мінск) — беларуская актрыса. Народная артыстка Беларусі (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1989).

Жонка Народнага артыста СССР Мікалая Яроменкі-старэйшага (1926-2000) і маці Народнага артыста Расіі Мікалая Яроменкі-малодшага (1949-2001).

Біяграфія

У 1948 годзе скончыла студыю Беларускага тэатра імя Якуба Коласа і была залічана ў трупу тэатра імя Якуба Коласа. У Купалаўскім тэатры з 1959 года.

Памерла 21 жніўня 2021 года[1].

Творчасць

Лепшыя ролі: Нэлі («Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф. Дастаеўскага), Ягадка («Амністыя» М. Матукоўскага), Кудрыцкая («Брама неўміручасці» К. Крапівы), Патрык Кэмпбел («Мілы лгун» Дж. Кілці), Антаніна Львоўна («І змоўклі птушкі» паводле І. Шамякіна), Маша, Каця Маслава («Жывы труп», «Уваскрэсенне» паводле Л. Талстога), Алена («Жаніцьба Бялугіна» А. Астроўскага), Карпухіна («Дзядзечкаў сон[ru]» паводле Ф. Дастаеўскага), Кукушкіна («Даходнае месца[ru]» А. Астроўскага), Васіліса («На дне» М. Горкага), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М. Гогаля), Ірына («Веру ў цябе» В. Карастылёва[ru]), Надзея («Сябры і гады́» Л. Зорына), Леакадзія Бэкбік («Што той салдат, што гэты[ru]» Б. Брэхта), Вольга Носава («Традыцыйны збор» В. Розава), Кісялёва («Характары» паводле В. Шукшына), Эма Герберт («Бераг» паводле Ю. Бондарава), Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» бр. Далецкіх, М. Чарота), Генеральша («Вечны Фама» У. Бутрамеева паводле Ф. Дастаеўскага), Жонка Зуйка («Страсці па Аўдзею» У. Бутрамеева), Маці Ёрана Персана («Эрык XIV[sv]» А. Стрындберга), Хенавева «(Апельсінавае віно» А. Касоны).

Сям’я

муж — Мікалай Яроменка (1926—2000), сын — Мікалай Яроменка (1949—2001).

Зноскі

  1. Памерла народная артыстка БССР Галіна Арлова

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Памерлі 21 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Актрысы Беларусі
Катэгорыя·Народныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 лістапада
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР