wd wp Пошук:

ГАЗ-66

ГАЗ-66

ГАЗ-66 на савецкай паштовай марцы
Выпуск 19641999
Вытворца ГАЗ
Месца вытворчасці Горкі
Ніжні Ноўгарад
Папярэднік ГАЗ-63
Пераемнік ГАЗ-3308
Колавая формула 4х4
Фотагалерэя на Wikimedia Commons

ГАЗ-66савецкі і расійскі грузавы аўтамабіль грузападымальнасцю 2 тоны з колавай формулай 4х4. Выраблены 965 941 экземпляр.

У народзе атрымаў мянушку Шышыга па сугучнасці з нумарам 66. Канструктар машыны — А. Д. Прасвірын.

З’яўляецца найбольш масавым паўнапрывадным двухвосевым грузавіком у Савецкай Арміі УС СССР і ў народнай гаспадарцы СССР і Расіі ў 1960-1990 гады.

Канструкцыя

Выгляд ззаду

ГАЗ-66 — грузавы аўтамабіль падвышанай праходнасці колавай формулы 4х4, скампанаваны па схеме «кабіна над рухавіком».

Кабіна — суцэльнаметалічная, двухмесная. Платформа — металічная, з адкідным заднім бортам і надколавымі нішамі. Абсталёўвалася двума або трыма (у залежнасці ад камплектацыі) падоўжнымі адкіднымі лаўкамі, пяццю здымнымі дугамі і тэнтам.

Уніфікаваны па некаторых агрэгатах з аўтамабілем ГАЗ-53 — рухавік, каробка перадач, задні мост.

Рухавік — бензінавы, карбюратарны, 8-цыліндравы, з V-падобным размяшчэннем цыліндраў і верхнім размяшчэннем клапанаў. Працоўны аб’ём — 4,25 л, магутнасць — 115-125 к.с. пры 3200 аб / хв.

Каробка перадач — чатырохступеньчатая, з сінхранізатарамі на III і IV перадачах.

Падвеска — залежная, на аднолькавых для пярэдняга і задняга мастоў падоўжных паўэліптычных рысорах, з гідраўлічнымі тэлескапічнымі амартызатарамі двухбаковага дзеяння на абодвух мастах, без падрысорнікаў. Канцы рысор замацаваныя ў гумовыя апоры. Тармазная сістэма — аднаконтурная, паасобная з гідраўлічным прывадам з вакуумным узмацняльнікам. Нажныя тормазы барабанныя; стаяначны — барабанны трансмісійны тормаз.

ГАЗ-66-01[1] ГАЗ-66-11[2]
Гады выпуску 1964-1985 1985-1995
Рухавік ЗМЗ-66 ЗМЗ-513.10
Тып, колькасць цыліндраў Бензінавы, 8-цыліндравы
Аб'ём, л 4,25
Магутнасць
пры аб/хв
115 к.с.
пры 3200 аб / хв
125 к.с.
пры 3200 аб / хв
Макс. крутоўны момант
пры аб/хв
285 Н·м
пры 2200–2500 аб / хв
294 Н·м
пры 2200–2500 аб / хв
Каробка перадач 4-ступеньчатая, механічная
Габарытныя памеры, мм - 5920 х 2340 х 2520
Колавая база, мм 3300
Клірэнс, мм 315
Габарыты кузава, мм - 3390 х 2145 х 900
Падрыхтаваная маса, кг 3470 3440
Дазволеная маса, кг 5800 6040
Грузападымальнасць, мм 2000
Макс. хуткасць, км/г 90
Памер шын 12.00-18 12.00-18 (320-457)

За кошт магутнага рухавіка, нізка размешчанага цэнтра вагі, шырокай каляіны, малых пярэдняга і задняга звесаў, меў выдатную прахадзімасць: на цвёрдай глебе пераадольваў уздымы крутасцю да 31 градуса, мог перасоўвацца па глыбокім гурбах, глейкім грунце, сыпучых пясках і праз брод глыбінёй да 80 см.

Мадыфікацыі

ГАЗ-66Б

БМ-21В на шасі ГАЗ-66Б

У пачатку 1960-х асноўным самалётам ваенна-транспартнай авіяцыі быў Ан-12Б. Ён меў грузавую кабіну вышынёй ад 2,4 м (пад цэнтрапланам) да 2,6 м. Габарытная вышыня стандартнага ГАЗ-66 была 2,49 м, і машына ўсталяваная на парашутную платформу, не змяшчалася ў самалёце. Таму для дэсантных войскаў быў распрацаваны аўтамабіль з мяккім верхам кабіны.

У якасці базы для стварэння дэсантнага аўтамабіля была абраная мадыфікацыя ГАЗ-66-05, аснашчаная шынамі пераменнага ціску, лябёдкай самавыцягвання і экранаваным электраабсталяваннем. Суцэльнаметалічная кабіна была перароблена ў складаную, якая мела брызентавы верх. Усталяваная здымная рамка ветравога шкла, раздымныя дзверы са здымнымі бакавінамі і раздымная рулявая калонка.

Парашутнае дэсантаванне аўтамабіляў ГАЗ-66Б ажыццяўлялася на платформах з самалётаў Ан-12Б, Ан-22 і Іл-76М з выкарыстаннем шматкупальных парашутных сістэм.

ГАЗ-66-21, ГАЗ-66-22, ГАЗ-66-31

ГАЗ-САЗ-3511 на базе ГАЗ-66-31

Пасля распаду СССР у 1992 годзе завод сутыкнуўся з сур’ёзным падзеннем папыту на аўтамабіль. Для загрузкі канвеера былі ствараныя новыя мадыфікацыі, арыентаваныя на грамадзянскі сектар рынка: ГАЗ-66-21 (базавы бартавы грузавік), ГАЗ-66-22 (бартавы грузавік з лябёдкай) і ГАЗ-66-31 (шасі). Іх прынцыповым адрозненнем ад вайсковага ГАЗ-66-16 стала падвышаная да 3,5 т грузападымальнасць, дасягнутая шляхам устаноўкі задняга моста ГАЗ-3307 з двухсхільнай ашыноўкай. Замест армейскага кузава аўтамабілі ГАЗ-66-21 і 66-22 атрымалі драўляную платформу з трыма адкіднымі бартамі ад ГАЗ-3307. Сістэма цэнтралізаванай падпампоўкі шын, а таксама самаблакіраваныя міжколавыя дыферэнцыялы і дадатковы паліўны бак на гэтыя мадыфікацыі не ўсталёваліся.

ГАЗ-66-40, ГАЗ-66-41

У 1995 годзе пачалі выпускацца ГАЗ-66-40 і ГАЗ-66-41, якія атрымалі 4-цыліндравы дызель паветранага астуджэння: у першага — у турбіраваным, а ў другога — у атмасферным выкананні.

ГАЗ-66-40[2]
Гады выпуску 1995-1998
Рухавік ГАЗ-5441-10
Тып, колькасць цыліндраў Дызельны, 4-цыліндравы
Аб'ём, л 4,15
Магутнасць
пры аб/хв
123 к.с.
пры 2600 аб / хв
Макс. крутоўны момант
пры аб/хв
382 Н·м
пры 1600-1800 аб / хв
Каробка перадач 5-ступеньчатая, механічная
Габарытныя памеры, мм 5920 х 2340 х 2520
Колавая база, мм 3300
Клірэнс, мм 315
Габарыты кузава, мм 3390 х 2145 х 900
Падрыхтаваная маса, кг 4120
Дазволеная маса, кг 6350
Грузападымальнасць, мм 2000
Макс. хуткасць, км/г 85-90
Памер шын 12.00R18

Машыны на шасі ГАЗ-66

Ваенныя

Пажарныя аўтамабілі

Аўтобусы Гл. таксама: ПАЗ-3201 і ПАЗ-3206

Экспарт

Пастаўлена на экспарт 46 262 машыны, у тым ліку і ў экзатычныя краіны, як Сейшэлы ці Сан-Тамэ і Прынсіпі[5].

Зноскі

  1. Краткий автомобильный справочник. Издание девятое, переработанное и дополненное.. М.: «Транспорт». 1982. p. 164. (руск.)
  2. 1 2 ГАЗ-3301: Несостоявшаяся замена // Коммерческий транспорт : часопіс. — 2011. — № 8 (92). — С. 41. (руск.)
  3. Автомобиль связи и освещения АСО-12(66)-90A // adt.by (руск.)
  4. Автомобиль из прошлого века – автоцистерна АЦ-30(66)146 1973 г.в. // adt.by (руск.)
  5. Советский грузовой экспорт – куда и сколько? (руск.) . mpark.pro (3 снежня 2019). Праверана 11 студзеня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Грузавыя аўтамабілі ГАЗ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Грузавыя аўтамабілі паводле алфавіта