wd wp Пошук:

Вільгельм Він

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Він.

Вільгельм Карл Вернер Ота Фрыц Франц Він (ням.: Wilhelm Wien; 13 студзеня 1864, Фішхаўзен (Прыморск) — 30 жніўня 1928, Мюнхен) — нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1911) «за адкрыцці ў галіне законаў, якія кіруюць цеплавым выпраменьваннем».

Дзейнасць

У 1896 г. становіцца дацэнтам на кафедры Адольфа Вюльнера ў Аахенскім тэхнічным універсітэце. З 1899 г. — прафесар у Гісенскім універсітэце, аднак ужо ў 1900 г. пераходзіць ва ўніверсітэт Вюрцбурга ў якасці пераемніка Вільгельма Рэнтгена. У 1919 г. пераязджае ў Мюнхен, зноў у якасці пераемніка Рэнтгена. Памірае ў 1928 г. ва ўзросце 64 гадоў.

Імем Віна названая лабараторыя ў федэральнай фізіка-тэхнічным установе (ФРГ) у тэхнапарку WISTA ў прыгарадзе Берліна — Адлерсхофе.

Стрыечны брат Віна — Макс Він (1866—1938) быў адным з першапраходцаў у галіне высокачастотнай тэхнікі.

Зноскі

  1. 1 2 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Wilhelm Wien // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Вин Вильгельм // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Вин Вильгельм // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Find a Grave — 1995.
  6. 1 2 (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі 30 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1928 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Гісенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Мюнхене
Катэгорыя·Пахаваныя на мюнхенскіх могілках Вальдфрыдхоф
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1864 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Вюрцбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Фізікі Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 студзеня