wd wp Пошук:

Вікунья

Віку́нья (Vicugna vicugna) — млекакормячае сямейства вярблюдавых.

Жыве невялікімі статкамі пераважна ў маладаступных высакагорных паўзасушлівых стэпах і пустынях Андаў на поўдні Перу, паўночным захадзе Аргенціны, поўначы Чылі і часткова на захадзе Балівіі.

Даўжыня цела 125—190, хваста 15—25, вышыня ў карку 70—110 см, маса 40—65 кг. Цела ўкрыта кароткай, але мяккай і тонкай поўсцю пераважна з пуховых валасоў, у дарослых жывёл рыжаватай на спіне, баках і светла-шэрай на брусе. Хутка бегае (да 47 км/гадз. на вышыні 4500 м). Корміцца нізкімі травяністымі раслінамі. Мае каштоўнае футра.

Занесена ў Чырвоную кнігу МСАП.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мазоляногія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак