wd wp Пошук:

Вярхоўны Савет Беларусі

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь — найвышэйшы пастаянна дзеючы прадстаўнічы і заканадаўчы орган дзяржаўнай улады ў Рэспубліке Беларусь у 19911996. Валодаў вяршэнствам і паўнатой заканадаўчай улады і ажыццяўляў яе ад імя народа ў межах і формах, вызначаных Канстытуцыяй і законамі РБ.

Старшыні Вярхоўнага Савета:

Складаўся з адной палаты (260 дэпутатаў). Дэпутаты выбіраліся грамадзянамі краіны на аснове ўсеагульнага выбарчага права тэрмінам на 5 гадоў (першыя выбары ў Вярхоўны Савет БССР, які з’яўляўся прадстаўнічым і заканадаўчым органам саюзнай рэспублікі да набыцця ёю самастойнасці, адбыліся ў 1938). Парадак дзейнасці ВС, яго органаў і дэпутатаў вызначаўся Канстытуцыяй 1994, законам «Аб Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь», а таксама Рэгламентам Вярхоўнага Савета. Для арганізацыі работы Вярхоўнага Савета выбіраліся Старшыня, яго намеснікі, ствараліся камісіі.

Штогод праводзіліся веснавая і асенняя сесіі, пры неабходнасці — спецыяльныя і нечарговыя пасяджэнні. Да кампетэнцыі Вярхоўнага Савета належала прыняцце Канстытуцыі і ўнясенне ў яе змяненняў і дапаўненняў, прыняцце законаў і пастаноў, кантроль за іх выкананнем, назначэнне чарговых выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, правядзенне рэспубліканскіх рэферэндумаў, вызначэнне асноўных кірункаў унутранай і міжнароднай палітыкі Рэспублікі Беларусь, іншыя пытанні.

Выдаваў «Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь».

Дзейнасць Вярхоўнага Савета спынена 27 лістапада 1996 года ў выніку праведзенага рэферэндума і прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 (са змяненнямі і дапаўненнямі), паводле якой функцыі былога вышэйшага прадстаўнічага органа адышлі да Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гісторыя Беларусі (пасля 1990 года)
Катэгорыя·Вярхоўны Савет Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·З’явіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1996 годзе