wd wp Пошук:

Водна-зялёны дыяметр Магілёва

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Водна-зялёны дыяметр. Водна-зялёны дыяметр  — аснова гарадской сістэмы азелянення Магілёва, якая аб’ядноўвае ўнутрыгарадскія зялёныя насаджэнні з прылеглымі зялёнымі масівамі поймаў рэк Дняпро, Дубравенка, ручая Дзебра, Любужскім і Пячэрскім лесапаркамі. Забяспечвае прыток чыстага паветра да цэнтра горада. Працягласць 10 км, плошча складае 1500 га. Знаходзіцца ў стадыі фарміравання (у 1987 годзе БелНДІПгорадабудаўніцтва прыступіў да распрацоўкі праекта). У 19751985 гадах у цэнтральнай частцы водна-зялёнага дыяметра на левым беразе Дняпра пабудаваны дзіцячы парк, вяслярная станцыя, добраўпарадкавана набярэжная, будуецца выратавальная станцыя (з 1987); на правым беразе створаны гарадскія пляжы. Вуліцы, якія прылягаюць да водна-зялёнага дыяметра, забудоўваюцца буйнамаштабнымі архітэктурнымі ансамблямі, разлічанымі на ўспрыманне з вялікіх адлегласцяў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Ландшафтна-рэкрэацыйныя тэрыторыі Магілёва