wd wp Пошук:

Ведамства федэральнага канцлера Германіі

Ведамства федэральнага канцлера Германіі (ням. Bundeskanzleramt) — ведамства ў структуры выканаўчай улады Германіі, у задачы якога ўваходзіць падтрымка дзейнасці федэральнага канцлера Германіі. У будынку Ведамства знаходзіцца кабінет федэральнага канцлера.

Структура ведамства

У структуру падраздзяленняў Ведамства федэральнага канцлера ФРГ ўваходзяць:

Будынак

Новы будынак Ведамства федэральнага канцлера Германіі адразу стаў аднім з славутасцяў Берліна. Рашэнне аб яго будаўніцтве было прынята ў сувязі з пераносам сталіцы аб’яднанай Германіі ў Берлін. Яно было пабудавана за чатыры гады, і 2 мая 2001 года стала афіцыйным месцам працы ўрада. Яно знаходзіцца ў так званай лукавіне ракі Шпрэі, практычна ў цэнтры ўрадавага квартала «Федэральная стужка», літаральна ў некалькіх кроках ад Брадэнбургскіх варот і Рэйхстага. Ведамства было пабудавана па праекце Акселя Шультеса і Шарлоты Франк і абышлося казне ў 465 мільенаў нямецкіх марак. 36-метровы будынак мае празрысты фасад, які нагадвае тэатральную дэкарацыю. Зала пасяджэнняў ўрада знаходзіцца на семым паверсе цэнтральнага блока, на восьмым паверсе размяшчаецца кабінет федэральнага канцлера, на самым верхнім паверсе — яго кватэра. У правым і левым крылах будынка размяшчаюцца кабінеты супрацоўнікаў ведамства.

Глядзіце таксама

Ведамства федэральнага канцлера (Бонн)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·2001 год у Берліне
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Берліна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 2001 годзе