wd wp Пошук:

Вацлаў Агрыпа

Вацлаў (Венцлаў) Іван Агрыпа (? — 1597) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі пісар літоўскі (з 1575), кашталян менскі (1586—1590) і смаленскі (з 1590).

Біяграфія

Сын гаспадарскага пісара Венцлава Мікалаевіча. Вучыўся ў Кракаўскім i Вітэнбергскім універсітэтах, пазней вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае.

Служыў каралеўскім сакратаром, быў з пасольствам у Вене, займаў урады пісара польнага інфлянцкага, маршалка сойма (у 1574 годзе), быў дзяржаўцам неманойцкім. На Попіс 1567 года ставіў 5 «коней» узброеных па-кашубску[1].

Удзельнічаў у паходах Стэфана Баторыя падчас Лівонскай вайны. Прыхільнік партыі Радзівілаў, лютэранін. Прымаў удзел у рэдакцыі Статута ВКЛ (1588). Верагодна, з’яўляецца аўтарам рэлігійна-палемічнай паэмы «Апалагетык, гэта ёсць Абарона канфедарацыі» (1582)[2].

Зноскі

  1. Бохан Ю. Спецыфіка выдзялення…
  2. Саверчанка І. В. Старажытная паэзія…

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кашталяны менскія
Катэгорыя·Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Памерлі ў 1597 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Вітэнбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пісары вялікія літоўскія
Катэгорыя·Старосты неманойцкія
Катэгорыя·Кашталяны смаленскія
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта