wd wp Пошук:

Валузіян

Гай Вібій Валузіян (лац.: Gaius Vibius Volusianus; памёр у жніўні 253 года) — рымскі імператар у 251253 гадах.

Біяграфія

Гай Вібій Валузіян быў сынам імператара Гая Вібія Трэбаніяна Гала і яго жонкі Афініі Геміны Бебіяны. Вядома, што ў яго была сястра, Вібія Гала.

Пасля гібелі імператара Дэцыя Траяна ў чэрвені 251 года ў бітве супраць готаў на трон узышоў бацька Валузіяна, Трэбаніян Гал, нягледзячы на тое, што ён падазраваўся ў здрадзе падчас бітвы. Трэбаніян Гал усынавіў Гастыліяна, сына Дэцыя Траяна, і зрабіў яго суправіцелем. Валузіян пры гэтым атрымаў тытул цэзара і ажаніўся з дачкой Дэцыя, тым самым умацаваўшы сваё становішча. Аднак у тым жа годзе Гастыліян памёр ад чумы і Валузіян змяніў яго ў якасці суправіцеля, атрымаўшы тытул аўгуста.

Але ў 253 годзе салдаты абвясцілі імператарам кіраўніка ніжняй Мёзіі Марка Эмілія Эміліяна, які незадоўга да гэтага перамог готаў, якія ізноў парушылі мір. Эміліян з войскамі рушыў на Рым. Трэбаніян Гал і Валузіян выступілі супраць мяцежнікаў, аднак абодва былі забіты ўласнымі салдатамі, калі збіраліся даць бітву на подступах да горада.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў III стагоддзі
Катэгорыя·Памерлі ў Тэрні
Катэгорыя·Памерлі ў 253 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Салдацкія імператары
Катэгорыя·Імператары рымскія
Катэгорыя·Асобы