wd wp Пошук:

Ваенна-паветраныя сілы ЗША

Ваенна-паветраныя сілы Злучаных Штатаў Амерыкі (англ.: United States Air Force (USAF)) — адзін з відаў Узброеных сіл Злучаных Штатаў Амерыкі. Па колькасці жывой сілы і колькасці лятальных апаратаў з’яўляюцца самымі буйнымі ваенна-паветранымі сіламі ў свеце.

Па стане на 30 верасня 2007 года, колькасць ВПС ЗША складала 328,6 тыс. чалавек на сапраўднай службе. Акрамя таго, 117 497 чалавек лічылася ў рэзерве, а 106,7 тыс. чалавек - у ВПС Нацыянальнай гвардыі. На ўзбраенні знаходзіліся 4093 пілатуемыя лятальныя апараты (а таксама 1289 ў ВПС Нацыянальнай гвардыі і 396 ў рэзерве), каля 156 беспілотных лятальных апаратаў, 2130 крылатых ракет паветранага базіравання, 450 міжкантынентальных балістычных ракет.

Сярэдні час эксплуатацыі самалётаў тактычнай авіяцыі - 20 гадоў.

Зноскі

  1. United States Air Force The U.S. Air Force(нявызн.). United States Air Force website. Washington, DC: U.S. Air Force (September 2009). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 02-09-2011.
  2. USA.gov Праверана 22 кастрычніка 2021.
  3. https://www.defense.gov/About/Our-Forces/#service-wrap-air-force Праверана 22 кастрычніка 2021.
  4. Crunchbase — 2007. Праверана 22 кастрычніка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенна-паветраныя сілы ЗША