wd wp Пошук:

Ваагн Гарнікавіч Хачатран

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Ваагн Гарнікавіч Хачатран (арм.: Վահագն Գառնիկի Խաչատրյան, 22 красавіка 1959, Сісіян) — армянскі дзяржаўны дзеяч. Прэзідэнт Арменіі з 13 сакавіка 2022 года[1].

Біяграфія

У 1980 годзе скончыў Ерэванскі Інстытут народнай гаспадаркі.

З 1980 да 1981 года служыў у Савецкай Арміі.

У 1981—1989 гадах працаваў эканамістам у ПА «Разданмаш».

З 1989 да 1992 года працаваў начальнікам аддзела, намеснікам генеральнага дырэктара дзяржпрадпрыемства «Марс».

У 1992—1996 гадах займаў пасаду мэра Ерэвана і саветніка прэзідэнта Арменіі.

З 1996 да 1999 года дэпутат парламента. Член Пастаяннай камісіі па фінансава-крэдытных, бюджэтных і эканамічных пытаннях. Член фракцыі «Рэспубліка».

На парламенцкіх выбарах у Арменіі 2007 года з’яўляўся прадстаўніком блока «Імпічмент»[2].

З 2021 да 2022 года займаў пасаду міністра высокатэхналагічнай прамысловасці Рэспублікі Арменія.

На пазачарговых прэзідэнцкіх выбарах 3 сакавіка 2022 года абраны прэзідэнтам Арменіі[3]. Заступіў на пасаду 13 сакавіка 2022 года.

Зноскі

  1. Указы Президента Республики Армения
  2. «ИМПИЧМЕНТ», «ПОБЕДА», «СВОБОДА» | Aravot Ru
  3. В Армении избрали президента(руск.) . Газета.ру (3 сакавіка 2022).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 ліпеня
Катэгорыя·Прэзідэнты Арменіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арменіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дзеючыя кіраўнікі дзяржаў