wd wp Пошук:

Армянскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт

Армянскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэтвышэйшая навучальная ўстанова ў Арменіі, Ерэван.

Навучанне ў ВНУ арганізавана ў стацыянарнай і завочнай формах. Працягласць навучання ў бакалаўрыяце стацыянара складае 4 гады, а магістратура стацыянара 2 гады, завочны бакалаўрыят доўжыцца 5 гадоў, а магістратура 2,5 года.

Гісторыя

Вытокі заснавання Армянскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта пачынаюцца з 1930 года з кааператыўнага эканамічнага інстытута. У 1975 годзе сфармавана як самастойная адзінка: Ерэванскі інстытут народнай гаспадаркі. Рашэннем урада РА ад 30 лістапада 1999 года пераназваны ў Ерэванскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. 6 студзеня 2006 года ВНУ атрымала статус універсітэта і атрымала назву «Армянскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт».

Універсітэт на працягу свайго існавання даў звыш 30.000 выпускнікоў, якія працуюць у сферы вышэйшай адукацыі, эканамічнай, навуковай, культурнай і іншых сферах рэспублікі і за яе межамі. 25 кафедр дзее ў складзе шасці факультэтаў АДЭУ. Эканамічны ўніверсітэт мае філіялы ў Гюмры і Ехегнадзоры. З 26 красавіка 2011 года рэктарам Армянскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта з’яўляецца доктар эканомікі, прафесар Корн Атон.

Паводле дадзеных 24 кастрычніка 2013 года ў ВНУ вучацца 7932 студэнтаў, а паводле дадзеных 17 снежня ВНУ мае 931 працаўнікоў[1].

Зноскі

  1. Результаты 2013 года научно-учебной и финансово-хозяйственной деятельности Армянского государственного экономического университета и основные показатели проекта бюджета на 2014 год (арм. версия) Архівавана 4 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Эканамічныя ўніверсітэты
Катэгорыя·З’явіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1975 годзе
Катэгорыя·1930 год у Ерэване
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Ерэвана