wd wp Пошук:

Будынак венгерскага парламента

Будынак венгерскага парламента (венг.: Országház — Орсагаз) — рэзідэнцыя парламента Венгрыі на беразе Дуная ў Будапешце. У яго архітэктуры мудрагеліста спляліся элементы неаготыкі па ўзоры Вэстмінстэрскага палаца і ўплыў парыжскага боз-ара (тут правобразам мог служыць Атэль-дэ-Віль).

Будаўніцтва будынка парламента было задумана пасля аб’яднання Буды і Пешта ў 1873 годзе. Конкурс выйграў вядомы энтузіяст неаготыкі Імрэ Штэйндль. Участак быў абраны на ўсходнім беразе Дуная паміж двума першымі пастаяннымі мастамі ў Будапешце — ланцужным мостам Сечэні і мостам Маргіт. Будаўніцтва вялося з 1885 па 1904 гады. Па праектах, прадстаўленым на конкурс супернікамі Штэйндля, побач з парламентам на плошчы Лаяша Кошута былі збудаваны Этнаграфічны музей і Міністэрства сельскай гаспадаркі.

Будынак парламента — самы вялікі ў Венгрыі; у ім 691 памяшканне, 29 лесвіц і 10 дворыкаў. Будынак планаваўся ўзвесці да святкавання 1000-годдзя здабыцця венграмі радзімы ў 1896 годзе, аднак да гэтага часу атрымалася пабудаваць толькі цэнтральную купальную залу. Вышыня цэнтральнага купала складае 27 м, дыяметр купала - 20 м. У флігелях, размешчаных па абодва бакі ад купала, знаходзяцца залы паседжанняў парламента (раней парламент Венгрыі быў двухпалатным). У наш час другая зала паседжанняў выкарыстоўваецца для правядзення канферэнцый. Фасад упрыгожваюць статуі кіраўнікоў Венгрыі і Трансільваніі. Інтэр’еры пышна дэкараваны на сярэднявечны манер з выкарыстаннем мазаічных пано, вітражоў і пазалоты. У гады сацыялістычнага рэжыму шпіль будынка быў увянчаны чырвонай зоркай, падобна вежам Маскоўскага Крамля. У купальнай зале парламента, упрыгожаным 16 статуямі каралёў і кіраўнікоў Венгрыі, з 1 студзеня 2000 года (1100-годдзе дзяржаўнасці Венгрыі) захоўваецца карона святога Стэфана разам са скіпетрам, дзяржавай і мячом. Першыя дваццаць хвілін кожнай гадзіны ля каранацыйных рэгалій стаіць ганаровая варта ў гістарычнай уніформе. Каранацыйная мантыя Святога Іштвана з прычыны сваёй старасці пакінута на захоўванне ў Венгерскім нацыянальным музеі і экспануецца там разам з куфрамі, у якіх захоўваліся каранацыйныя рэгаліі Венгрыі.

Спасылкі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Будапешта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·1904 год у Будапешце
Катэгорыя·Славутасці Будапешта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Будынкі парламентаў
Катэгорыя·Збудаванні Венгрыі ў неагатычным стылі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле