У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мюрэй.
Брэндан Мюрэй (англ.: Brendan Murray; нар. 16 лістапада 1996, Голуэй, Ірландыя) — ірландскі спявак, былы ўдзельнік ірландскай поп-групы «Hometown». Як сольны выканаўца прадстаўляў Ірландыю на Еўрабачанні 2017 года ў Кіеве, Украіна.
Брэндан Мюрэй нарадзіўся 16 лістапада 1996 года ў горадзе Голуэй у Ірландыі. Мае трох братоў і сястру. Падчас вучобы ў каледжы спачатку выступаў на мясцовай музычнай сцэне каледжа, а затым пачаў разам з мясцовым музычнай групай удзельнічаць у розных мерапрыемствах горада Голуэй. Менавіта спяваць юнак пачаў у 13 гадоў, а іграць на гітары стаў у 14 гадоў. З 15 гадоў 2 гады выконваў песні на вуліцах; паводле слоў Брэндана, гэта дало яму ўпэўненасці і навучыла ўзаемадзеяння з публікай[2].
У 2014 годзе стаў удзельнікам ірландскага поп-гурту «Hometown», прадзюсарам якога быў Луіс Уолш. З гэтай групай спявак выпусціў песню «Where I Belong», якая заняла першае месца ў ірландскім нацыянальным чарце, а ў лістападзе 2015 году — дэбютны альбом групы «HomeTown», які апынуўся на чацвёртым месцы ірландскага музычнага чарта. У 2016 годзе было абвешчана, што гурт не будзе існаваць далей з-за таго, што яго ўдзельнікі хочуць пачаць уласныя музычныя кар’еры[3][4].
16 снежня 2016 ірландская газета «Irish Daily Mail» апублікавала артыкул пра тое, што выбраць будучага прадстаўніка Ірландыі на Еўрабачанні 2017 у Кіеве было даручана вядомаму прадзюсару Луісу Уолш. На наступны дзень, падчас шоу «The Late Late Show», ён абвясціў, што прадстаўляць Ірландыю на Еўрабачанні 2017 у Украіне будзе былы яго ўдзельнік групы «HomeTown» Брэндан Мюрэй. Па словах прадзюсара, ён будзе рабіць усё магчымае, каб знайсці годную конкурсную песню для спевака[5].
Па выніках другога паўфіналу конкурсу, які прайшоў 11 мая 2017, Брэндану не ўдалося прайсці ў фінал[6].