wd wp Пошук:

Бронная гара

Бронная гара — месца масавага знішчэння нямецкімі акупацыйнымі ўладамі мірнага насельніцтва ў гады Другой сусветнай вайны каля чыгуначнай станцыі Бронная Гара Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя

У маі — чэрвені 1942 г. ва ўрочышчы выкапана 8 ям даўжынёй 45 — 60 м, шырынёй 6 — 6,5 м, глыбінёй 4 м; іх абнеслі калючым дротам. З Драгічына, Янава, Гарадца, Брэста, Пінска, Кобрына, Бярозы-Картузскай на чыгуначную лінію, якая праходзіла ад цэнтральнай магістралі праз пляцоўку з ямамі-доламі, дастаўлялі эшалоны з людзьмі, пераважна з яўрэямі. На спецыяльных пляцоўках людзей прымушалі распранацца, па драцяных калідорах гналі да ям, загадвалі класціся шэрагамі і расстрэльвалі з аўтаматаў.

Да лістапада 1942 г. тут знішчана больш 50 тысяч чалавек. Каб схаваць сляды злачынства, у сакавіку 1944 г. нямецкія акупацыйныя войскі прыгналі сюды 100 палонных, якія 2 тыдні раскопвалі і спальвалі трупы, затым расстралялі і спалілі тых, хто выконваў гэтыя працы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Бронная Гара
Катэгорыя·Генацыд
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Бярозаўскі раён