Бран́я (усходнеслав. бро́ня[1]): ахоўная абалонка ці шчыт з адпаведна выбраных матэрыялаў (бранявой сталі, лёгкіх металаў, палімерных матэрыялаў і інш.).[2]
У ваеннай справе браня выконвае ролю індывідуальнага ці калектыўнага сродку засцярогі асабовага саставу і ўзбраення (засцерагальнае ўзбраенне).
У Сярэднявеччы на землях Русі «бранёй» называлі адмену даспеху.
У электратэхніцы бранёй называецца ахоўная абалонка кабелю, найчасцей гнуткая і металічная.