wd wp Пошук:

Белінцона

Белінцона — галоўны горад швейцарскага кантона Тычына. Горад размешчаны ля падножжа Альпаў на ўсход ад ракі Тычына на вышыні 230 метраў над узроўнем мора.

Насельніцтва і эканоміка

На 2008 год у горадзе пражывала 17286 жыхароў. Гэта другі па колькасці насельніцтва горад у кантоне пасля Лугана. Большая частка насельніцтва гаворыць па-італьянску.

Белінцона з’яўляецца важным транспартным вузлом, праз які праходзяць аўтамабільныя і чыгуначныя магістралі, якія вядуць да перавала Сен-Гатард. Праз горад праходзяць дзве аўтамагістралі А2 Базель - Гатард - Белінцона - Лугана і А13 Санкт-Маргрэтэ - Курэй - Сан - Бэрнардына - Белінцона. Сен-Гатардская чыгунка з Люцэрна таксама праходзіць праз Белінцону.

Аснову мясцовай прамысловасці ўтварае машынабудаванне. Асноўным працадаўцам з’яўляецца Швейцарская федэральная чыгунка.

Спасылкі

  1. Arealstatistik Standard - Gemeinden nach 4 HauptbereichenFederal Statistical Office. Праверана 13 студзеня 2019.
  2. https://www.pxweb.bfs.admin.ch/pxweb/fr/px-x-0102020000_201/-/px-x-0102020000_201.px/table/tableViewLayout2/?rxid=c5985c8d-66cd-446c-9a07-d8cc07276160 Праверана 2 чэрвеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Швейцарыі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Камуны кантона Тычына
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Белінцона
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных