Беларуская энцыклапедыя, поўная назва — Універсальная Беларуская энцыклапедыя (БелЭн)[1] — агульная энцыклапедыя, універсальны сістэматызаваны беларускі даведнік, які змяшчае самыя разнастайныя звесткі па ўсіх галінах ведаў. Беларуская Энцыклапедыя — першая нацыянальная энцыклапедыя Незалежнай Беларусі. Галоўным рэдактарам з’яўляецца Генадзь Пашкоў і Барыс Сачанка.
Энцыклапедыя выдадзена выдавецтвам «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» ў 18 тамах (том па 100 улікова-выдавецкіх аркушаў) і ў ёй месціца каля 80 тысяч тэрмінаў. Пэўная перавага аддаецца асвятленню падзей, фактаў, звязаных з Беларуссю. Артыкулы энцыклапедыі змешчаны ў алфавітным парадку.