wd wp Пошук:

Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі

Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі — вышэйшая навучальная ўстанова Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь у Мінску.

Гісторыя

Заснавана 11 мая 1993 года шляхам аб’яднання Мінскага філіяла Ленінградскага электратэхнічнага інстытута сувязі імя праф. М. А. Бонч-Бруевіча, Мінскага і Віцебскага электратэхнікумаў сувязі і Рэспубліканскага цэнтра падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў галіны сувязі.

Згодна з загадам Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь 26 чэрвеня 2001 года навучальная ўстанова стала называцца ўстановай адукацыі «Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі».

У адпаведнасці з загадам Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 7 кастрычніка 2015 года навучальная ўстанова стала называцца ўстановай адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі»[1].

9 чэрвеня 2015 года Віцебскі філіял УА «Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі» быў перайменаваны ў Віцебскі філіял УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі» і стаў адасобленым падраздзяленнем УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі».

Факультэты

Факультэт электрасувязі, створаны ў 1996 годзе, праводзіць падрыхтоўку студэнтаў, выкарыстоўваючы двухузроўневую сістэму адукацыі. На этапе першага ўзроўню навучэнцы атрымліваюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, а на этапе другога ўзроўню — вышэйшую. Колькасць студэнтаў, якія навучаюцца на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі — 1322 студэнты, а на ўзроўні вышэйшай адукацыі −326 студэнтаў.

Дэкан факультэта — Станіслаў Мечыслававіч Дзяржынскі, які з’яўляецца кандыдатам тэхнічных навук, дацэнтам. Больш за 100 навуковых прац, 6 вынаходніцтваў і патэнтаў.

Да 2014 года насіў назву Факультэт эканомікі і пошты (ФЭП)

Рэктары

Зноскі

  1. Пра каледж Архівавана 5 верасня 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1993 годзе
Катэгорыя·Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі
Катэгорыя·1993 год у Мінску
Катэгорыя·Каледжы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Мінска
Катэгорыя·З’явіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта