wd wp Пошук:

Бастэр

Бастэр (англ.: Basseterre) — сталіца і самы вялікі горад Сент-Кітс і Невіса. Ранейшая назва — Сент Крыстафер. З’яўляецца адным з самых старых гарадоў Цэнтральнай Амерыкі, заснаваны французамі ў 1627. Насельніцтва налічвае каля 15 тыс. чалавек. Цэнтрам горада з’яўляецца плошча Незалежнасці, якая раней выкарыстоўвалася як рынак рабоў. Горад значна пацярпеў падчас пажару 1867. Бастэр з’яўляецца камерцыйным і прамысловым цэнтрам краіны. У горадзе ёсць міжнародны аэрапорт, марскі порт, праз які ідзе знешні гандаль краіны. З іншымі гарадамі краіны Бастэр звязаны аўтамабільнымі дарогамі і чыгункай. Прамысловасць прадстаўлена прадпрыемствамі харчовай прамысловасці. У Бастэры знаходзяцца адміністрацыйныя будынкі федэральнага ўраду, а таксама штаб-кватэра Усходне-Карыбскага Цэнтральнага Банка і некалькіх іншых рэгіянальных фінансавых арганізацый.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сент-Кітс і Невіс
Катэгорыя·Гарады Паўночнай Амерыкі