wd wp Пошук:

Барташыцы

Барташыцы[2] (польск.: Bartoszyce) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Барташыцкага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Барташыцы. Займае плошчу 11,79 км². Насельніцтва — 23810 чалавек (на 2018 год). У 1975—1998 гадах Барташыцы адміністрацыйна адносіліся да Альштынскага ваяводства. Важны транспартны вузел і адміністрацыйны, культурна-гістарычны цэнтр.

Зноскі

  1. https://www.polskawliczbach.pl/Bartoszyce
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Вармінска-Мазурскага ваяводства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Барташыцкага павета