wd wp Пошук:

Афаліна

Афаліна (Tursiops truncatus) — марское млекакормячае падсямейства дэльфінаў атраду кітападобных. Пашыраны ва ўмераных і цёплых водах Сусветнага акіяна (акрамя палярных водаў). Жыве асела або качуе невялікімі чародамі.

Даўжыня цела да 3,9 м, маса да 400 кг. Афарбоўка зверху цёмна-бурая, знізу светлая. Цяжарнасць каля года. Даўжыня нованароджанага 1-1,2 м, маса 14-16 кг. Корміцца рыбай. Звычайны аб’ект утрымання ў акіянарыумах. Лёгка дрэсіруецца. Даследуюцца паводзіны, рэхалакацыя і іншыя ўласцівасці.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Зубатыя кіты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL