wd wp Пошук:

Арльбергскі тунэль

Арльбергскі тунэль

Афіцыйная назваArlberg Railway Tunnel
Вобласць ужываннячыгуначны
Пралягае падУсходнімі Альпамі
Месца размяшчэння Аўстрыя
Агульная даўжыня10 240 м
Дата адкрыцця1884 год

Арльбергскі тунэль (Arlbergtunnel) — тунэль у Аўстрыі, ва Усходніх Альпах, пад Арльбергскім перавалам. Прабіты на вышыні каля 1300 метраў над узроўнем мора. Даўжыня 10 240 м.

Тунэль у 1882 годзе

Праз Арльбергскі тунэль праходзіць Трансальпійская электрыфікаваная чыгуначная лінія Інсбрук-Блудэнц. Збудаваны ў 18801883 гадах, рух адкрыты 21 снежня 1884 года. Першапачаткова тунэль быў адкрыты ў аднакалейным варыянце, але нагрузка на чыгуначнай лініі была такая вялікая, што ўжо 15 ліпеня 1885 года быў адкрыты другі шлях.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Чыгуначныя тунэлі
Катэгорыя·Тунэлі Аўстрыі