wd wp Пошук:

Аперацыя Лотас

Аперацыя Лотас (індан.: Operasi Seroja) па захопу Усходняга Тымора была праведзена Інданезіяй у 1975 годзе.

Перадгісторыя

Востраў Тымор быў падзелены на ўсходнюю і заходнюю часткі. Усходні Тымор быў калоніяй Партугаліяй, тады як Заходні Тымор (былая калонія Нідэрландаў) уваходзіў у склад Індоаезіі. Дагавор аб падзеле быў падпісаны ў 1915 годзе.

Пасля партугальскай рэвалюцыі гваздзікоў 1975 года ва Усходнім Тыморы пасіліўся сепаратысцкі рух Рэвалюцыйнага фронта за незалежнасць Усходняга Тымора — ФРЭТЫЛІН, які выступаў за неадкладную незалежнасць.

Матывацыя Інданезіі

У Інданезіі ўзялі верх нацыяналістычныя настроі, падмацаваныя агрэсіўнасцю ваенных колаў, у тым ліку разведкі Капкамтыб і спецназа Опсус, у выніку якіх кіраўніцтва Інданезіі ўзяло курс на анексію Усходняга Тымора[1].

Уварванне

Помнік аб’яднанню

7 снежня 1975 года армія Інданезіі пачала ўварванне ва Усходні Тымор. Пасля марской бамбардзіроўкі Дылі быў высаджаны дэсант з 641 марскога пяхотніка, якія выбілі з горада праціўнікаў акупацыі. Страты склалі 35 салдат з боку Інданезіі і 122 абаронцы незалежнасці Усходняга Тымора [2].

10 снежня быў узяты другі буйны горад Баўкау, 25 снежня — Ліквіса і Маубара. Да красавіка 1976 года ў Усходнім Тыморы размяшчаўся акупацыйны корпус колькасцю ў 35000 салдат, і яшчэ 10000 ў Заходнім Тыморы.

Анексія

Інданезійскі ўрад абвясціў анексію Усходняга Тымора як акт дэкаланізацыі[3]

22 снежня 1975 года Савет Бяспекі ААН ў рэзалюцыі 384 прызнаў права грамадзян Усходняга Тымора на самавызначэнне.

Зноскі

  1. Schwarz (1994), p. 201.
  2. Angkasa Online Архівавана 20 лютага 2008 года.
  3. Indonesia (1977), p. 16.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыя Усходняга Тымора
Катэгорыя·Гісторыя Партугаліі