wd wp Пошук:

Апалонія Ілірыйская

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Апалонія.

Апалонія (стар.-грэч.: Ἀπολλωνία, Шаблон:Lang-grc-ion) — найбуйнейшы старажытнагрэчаскі порт у Ілірыі, заснаваны выхадцамі з Карынфа і Керкіры ў 588 г. да н.э. у краіне ілірыйскага племя таланціяў, на правым беразе ракі Аоя (цяпер В’ёса), прыблізна ў 10 км ад упадзення яе ў Адрыятычнае мора.

Размешчаны на заходнім канцы Эгнатыевай дарогі (лац.: Via Egnatia), горад гэты ў адзін і той жа час быў і гандлёвым цэнтрам, і крэпасцю. Арыстоцель прыводзіў яго як прыклад алігархічнага рэжыму: нашчадкі грэчаскіх пасяленцаў трымалі ў сваіх руках кіраванне калоніяй, населенай пераважна ілірыйцамі. Апалонія чаканіла ўласную манету і прадавала за мяжу ілірыйскіх рабоў. На зыходзе антычнасці Апалонія спусцела з-за забалочвання мясцовасці; мясцовыя жыхары перасяліліся ў суседні горад Влёра.

У першыя стагоддзі хрысціянства горад быў цэнтрам аднайменнай епархіі. У канцы III або пачатку IV стагоддзя ў горадзе пацярпеў за веру Ісаўр, прылічаны пазней да ліку святых.

Падчас Першай сусветнай вайны, калі Албанія была акупавана аўстрыйцамі, пачаліся першыя археалагічныя даследаванні; пасля заканчэнні вайны іх працягнула французская экспедыцыя Л. Рэя. На месцы Апалоніі выяўлены рэшткі храма VI ст. да н.э. і тэатра, брукаваныя вуліцы і мазаічныя падлогі; большая частка знаходак экспануецца ў Тыране.

У гонар Апалоніі названы астэроід 358 Apollonia, адкрыты ў 1893 годзе.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ілірыя
Катэгорыя·Гісторыя Албаніі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Гарады Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Вобласць Влёра