wd wp Пошук:

Антоніа Рынальдзі

Антоніа Рынальдзі(1709 — 10 красавіка 1794, Рым) — італьянскі архітэктар, які працаваў у Расійскай імперыі. Вучыўся ў Луіджы Ванвітэлі.

Біяграфія

У Расійскай імперыі — з 1751 года, у 1756—1790 гадах прыдворны архітэктар. Збудаванні Рынальдзі адлюстроўваюць пераход ад складанасці аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі і пластычнага багацця дэталяў у архітэктуры барока (палац Пятра III, 1758—1762, Кітайскі палац, 1762—1768, павільён «Катальная горка», 1762—1774), дэкаратыўнасці ракако (інтэр’еры Кітайскага палаца) да характэрных для класіцызму спакойнай стрыманасці вонкавага аблічча будынка (палац у Гатчыне, 1766—1781, пазней перабудаваны; Мармуровы палац у Пецярбургу, 1768—1785). Усе пабудовы Рынальдзі адрозніваюцца высокім майстэрствам ўнутранага аздаблення і майстэрскім увядзеннем у архітэктурную кампазіцыю жывапісных і скульптурных пано.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 19 кастрычніка 2020.
  2. 1 2 Ринальди Антонио // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Трэнта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1794 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1710 годзе
Катэгорыя·Памерлі 10 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных