wd wp Пошук:

Антанін Славічак

А́нтанін Сла́вічак (чэшск.: Antonín Slavíček, 16 мая 1870, г. Прага — 1 лютага 1910, Прага) — чэшскі мастак.

Біяграфія

У 1887 годзе Славічак паступае ў пражскую Акадэмію мастацтваў і вучыцца ў школе пейзажнага жывапісу ў прафесара Юліуса Маржака разам са сваімі сябрамі аднакурснікі Багуславам Дворжакам і Францішкам Каванам. Пасля смерці прафесара Славічак займае пасаду кіраўніка школы. Мастак спрабаваў таксама атрымаць званне прафесара, аднак гэта яму не ўдалося — неўзабаве аддзяленне пейзажу было закрыта. 10 жніўня 1909 года ў Славічака здарыўся інсульт, за якім рушыла ўслед доўгая аднаўленчая фаза. Паколькі правая рука мастака была паралізаваная, ен спрабаваў маляваць левай рукой, аднак быў настолькі расчараваны вынікамі, што неўзабаве застрэліўся.

Сям’я

Творчая спадчына

А. Славічак належыць да ліку вядучых чэшскіх мастакоў пачатку ХХ стагоддзя. Яго раннія палотны напісаны ў рэалістычным стылі; мастак быў майстрам святлаценю. У яго больш позніх працах адчуваецца знаёмства А.Славічака з творчасцю прадстаўнікоў французскага імпрэсіянізму — які, зрэшты, не меў значнага ўплыву на майстэрства чэшскага мастака. У яго апошніх карцінах ўжо праяўляецца выпрацаваны А. Славічакам яго уласны, арыгінальны стыль. Асабліва ўдаваліся мастаку пейзажы любімага ім краю Высачына.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122829018 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  2. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122829018 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Галерэя

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Мастакі Чэхіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1910 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Застрэліліся
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Празе
Катэгорыя·Памерлі 1 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Ольшанскіх могілках
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі-рэалісты
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных