wd wp Пошук:

Андрэй Галігунт

Андрэй Галігунт альбо Галігін (згадваецца з 1401 года) — жамойцкі баярын, набліжаны Вітаўта. Сын Галівойна[1].

Упершыню выступае на акце Віленскай уніі 1401. На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Лебедзь». Галоўным уладаннем яго бліжэйшых нашчадкаў была Ваверка.

Меў сыноў Міхала, Сутку, Аляксея-Дыла і Андрэя.

Зноскі

  1. У 1920 у сваёй працы «O litewskich rodach bojarskich…» У. Сэмковіч выказвае сумненне ў тоеснасці Галігунта і Галігіна Галівойнавіча, згаданага ў 1432 годзе. Пазней «Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji wileńskiej», падрыхтаваны пры ўдзеле таго ж Сэмковіча, ужо прызнае гэтую тоеснасць. Прычынаю таму дадатковыя ўскосныя звесткі, уведзеныя ва ўжытак у вышэйназваным кодэксе.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Баяры літоўскія
Катэгорыя·Памерлі ў XV стагоддзі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы