wd wp Пошук:

Амерыканская нацысцкая партыя

Амерыканская нацысцкая партыя (англ.: American Nazi Party) — палітычная партыя ЗША, якая прытрымліваецца нацысцкай ідэалогіі. Заснавана 8 сакавіка 1959 Дж. Л. Рокуэл(руск.) бел.. Арганізацыя мела штаб-кватэру ў Арлінгтоне, Вірджынія(руск.) бел., а таксама ўтрымоўвала кніжны магазін і цэнтр прыёму наведвальнікаў. У 1967 у была перайменаваная ў Нацыянал-сацыялістычную партыю белых людзей (National Socialist White People’s Party). У тым жа годзе Рокуэл быў забіты адным з членаў партыі. Яго пераемнікам стаў М. Коэл(руск.) бел..

Партыя выпускала і распаўсюджвала друкаваную прадукцыю, дзе маляваліся белыя, якія абаранялі белых школьнікаў, ўцісканых неграмі. Апошнія ў карыкатурным святле прадстаўляліся як невуцкія і агрэсіўныя элементы. Пасля аперацыі ФБР партыю пакінуў Ф. Колін(руск.) бел., які заснаваў у 1970 у Нацыянал-сацыялістычную партыю Амерыкі (National Socialist Party of America).

У 2000-х на базе арганізацыі «Еўрапейска-амерыканская адукацыйная асацыяцыя» (European American Education Association) Амерыканская нацысцкая партыя была адноўлена пад кіраўніцтвам Рокі Сухайда. У якасці лозунга партыя выкарыстоўвае 14 слоў Дэвіда Лэйна: «Мы павінны забяспечыць існаванне нашага народа і будучыню для белых дзяцей».

Партыя мае вэб-сайт, дзе выкладае свае погляды.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1959 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычныя партыі ЗША
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Ультраправыя партыі